вторник, 5 сентября 2023 г.

Ветлівыя словы беларускай мовы


У рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню “Ганаруся табой , мая Радзіма” сёння ў філіале “Гарадская бібліятэка № 2” для вучняў 4”Б” класа ДУА ”Cярэдняя школа № 3 г. Слоніма” бібліятэкар Кацярына Бакун правяла вусны часопіс “Ветлівыя словы беларускай мовы”. На працягу мерапрыемства вырашалася мэта па фарміраванні  ведаў ветлівых слоў, развіццю звязнага маўлення, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў. З задавальненнем дзеці прымалі ўдзел у гульні«Перакладчыкі»,адказвалі на пытанні віктарыны «Наколькі ты ветлівы чалавек». Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава «Ветлівыя словы беларускай мовы». Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі закладкі - памяткі з ветлівымі словамі.




понедельник, 21 августа 2023 г.

Вандроўка па чароўнай краіне казак

Слухаючы казку мы трапляем у чароўны свет,дзе адбываюцца цуды, дзе  дабро перамагае зло. Яны бавяць нас з маленства, калі яшчэ мы не ўмелі чытаць, а толькі любаваліся прыгожымі малюнкамі і ўважліва слухалі, калі іх нам чыталі нашы бацькі ці бабулі. Казкі вельмі добра запамінаюцца. Яны дапамагаюць нам рабіцца міласэрнымі, спакойнымі, добрымі і вучаць дапамагаць іншым.

Сёння  ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” веды беларускіх народных казак  дэманстравалі выхаванцы аздараўленчага  лагера  “Созвездие”  ДУА ”Сярэдняя школа №10 г. Слоніма” у гульне- віктарыне “Вандроўка па чароўнай краіне казак”, якая прайшла ў рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню дзяцей “Ганаруся табой, мая Радзіма”. Дзеці адгадвалі загадкі і  слухалі ўрыўкі з казак. Найбольш складаней  для дзяцей была віктарына “У якой казцы гэта адбывалася?” і гульня “З якой казкі гэты прадмет?”. Напрыканцы сустрэчы дзеці паглядзелі мультфільм “Піліпка” і праявілі творчасць у расфарбоўцы  малюнкаў да беларускіх народных казак.