понедельник, 21 августа 2023 г.

Вандроўка па чароўнай краіне казак

Слухаючы казку мы трапляем у чароўны свет,дзе адбываюцца цуды, дзе  дабро перамагае зло. Яны бавяць нас з маленства, калі яшчэ мы не ўмелі чытаць, а толькі любаваліся прыгожымі малюнкамі і ўважліва слухалі, калі іх нам чыталі нашы бацькі ці бабулі. Казкі вельмі добра запамінаюцца. Яны дапамагаюць нам рабіцца міласэрнымі, спакойнымі, добрымі і вучаць дапамагаць іншым.

Сёння  ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” веды беларускіх народных казак  дэманстравалі выхаванцы аздараўленчага  лагера  Созвездие ДУА ”Сярэдняя школа №10 г. Слоніма” у гульне- віктарыне “Вандроўка па чароўнай краіне казак”, якая прайшла ў рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню дзяцей “Ганаруся табой, мая Радзіма”. Дзеці адгадвалі загадкі і  слухалі ўрыўкі з казак. Найбольш складаней  для дзяцей была віктарына “У якой казцы гэта адбывалася?” і гульня “З якой казкі гэты прадмет?”. Напрыканцы сустрэчы дзеці паглядзелі мультфільм “Піліпка” і праявілі творчасць у расфарбоўцы  малюнкаў да беларускіх народных казак.


                         














Комментариев нет:

Отправить комментарий