четверг, 14 июля 2022 г.

Слонім: ад сівой даўніны і да нашых дзён

    У рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню дзяцей «Ганаруся табой, мая Радзіма» 14 ліпеня ў філіяле «Гарадская бібліятэка №2» прайшла віктарына «Слонім: ад сівой даўніны і да нашых дзён», ўдзельнікамі якой былі дзеці. Яны мелі магчымасць паспаборнічаць у ведах асноўных гістарычных падзей  Слонімшчыны, яе знакамітых людзей, іх заслуг на карысць малой Радзімы.

Самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны прызамі.



  
                       




четверг, 7 июля 2022 г.

«Мне сняцца сны аб Беларусі…»

 Да дня нараджэння Янкі Купалы ў філіяле «Гарадская бібліятэка №2» арганізавана кніжная выстава «Мне сняцца сны аб Беларусі…», прысвечаная жыццю і творчасці паэта. На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына славутага мастака слова: зборы твораў, выбраныя творы, асобныя выданні,  а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці. З  імі можна пазнаёміцца і ў зале абанемента, і ў чытальнай зале на працягу ліпеня.



                  










среда, 6 июля 2022 г.

7 ліпеня спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы

 Янка Купала класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

..О так! Я — пралетар!..

Яшчэ учора раб пакутны —
Сягоння я зямлі ўладар
I над царамі цар магутны!

Мне бацькаўшчынай цэлы свет,
Ад родных ніў я адвярнуўся —
Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!

                               Біяграфія

      Янка Купала (сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў невялікім фальварку Вязынка ў сям’і арандатараў. Яго бацькі паходзілі з сем’яў збяднелай шляхты. Род Луцэвічаў згадваецца яшчэ ў дакументах 17 стагоддзя. Дзед Купалы арандаваў зямлю ў Радзівілаў, але тыя выгналі яго з родных мясцін. Гэты факт лёг у аснову купалаўскай драмы «Раскіданае гняздо».

У дзяцінстве будучы паэт шмат працаваў з зямлёй, дапамагаў бацьку. Іх сям’я часта пераязджала з месца на месца, гэта паўплывала на адукацыю будучага паэта.

У 1898 годзе Купала скончыў Беларускае народнае вучылішча. У 1902 у яго памірае бацька і на плечы паэта кладзецца забеспячэнне сям’і. Ён працуе па гаспадарцы, хатнім настаўнікам, пісарам, прыказчыкам, чорнарабочым, на іншых працах. Увесь час актыўна займаецца самаадукацыяй.

У 1908-1909 гадах жыве ў Вільні, працуе ў рэдакцыі газеты «Наша Ніва». Там заводзіць мноства карысных знаёмстваў, у тым ліку са сваёй будучай жонкай Уладзіславай Станкевіч, а таксама з актрысай Паўлінай Мядзёлкой, у гонар якой назваў галоўную гераіню сваёй п’есы «Паўлінка».

У 1909-1913 жыве і вучыцца ў Санкт-Пецярбургу. Працуе ў публічнай бібліятэцы. Пазней, у 1913, вяртаецца ў Вільню, дзе працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а затым вяртаецца ў газету «Наша Ніва». З 7 красавіка 1914 — галоўны рэдактара выдання.

Пазней, у 1915 годзе, з-за набліжэння фронту, эвакуіруецца ў Арол, адтуль пераязджае ў Маскву, дзе вучыцца ў Маскоўскім гарадскім народным універсітэце. Але давучыцца не ўдалося — у 1916 годзе пачалася агульная мабiлiзацыя, прызвалі ў войска і Купалу. Ён служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Служба праходзіла ў Мінску, Полацку, Смаленску.

Рэвалюцыя заспела паэта ў Смаленску. Пасля яе заканчэння ён пасяліўся ў Мінску. Там жа знаходзіўся падчас польскай акупацыі. Жыў ў беларускай сталіцы аж да пачатку Другой сусветнай вайны. Працаваў бібліятэкарам, рэдактарам часопісаў «Рунь» і «Вольны сцяг».

Быў адным з ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэатра (1920 год), БДУ (1921), Інбелкульта (1922). Удзельнічаў у канферэнцыі па рэформе беларускага правапіса і азбукі (1926).

У 1920-1922 гадах цяжка хварэў і практычна нічога не пісаў.

У Савецкім Саюзе да пісьменніка ставіліся насцярожана. З аднаго боку ў яго ранняй творчасці было шмат вершаў, якія праслаўлялі звычайнага селяніна і рабочага. З іншага — Купала пісаў выключна на беларускай мове, чым выклікаў падазрэнні ва ўладаў.

З 1920 аж да 30-х гадоў на Купалу вялася траўля. У 1921 ў яго канфіскавалі ўсе рукапісы, у 1930 — раскулачылі сястру і маці. Яго абвінавацілі ў нядобранадзейнасці і пачалі паўсюднае цкаванне ў прэсе. Галоўнае абвінавачанне заключалася ў нацыяналістычных поглядах паэта.

Пасля пачатку вайны, якая заспела паэта ў Каўнасе, ён пасяляецца ў невялікім пасёлку Печышча, які знаходзіцца недалёка ад Казані. Але і там не застаецца ў баку ад вайны, вядзе антыфашысцкую публіцыстычную дзейнасць.

28 чэрвеня 1942 года прыязджае ў Маскву і селіцца ў аднайменнай гасцініцы. І ў той жа дзень гіне. Абставіны смерці дагэтуль невядомыя. Пісьменнік упаў у лесвічны пралёт паміж 9 і 10 паверхамі. Памёр імгненна.   З-за таго, што Мінск ў 1942 годзе быў акупаваны, паэта пахавалі ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках, але ў 1962 годзе астанкі былі перавезены ў Мінск і перапахаваны на Вайсковых могілках, побач з магілай маці. На магіле ўстаноўлены мемарыял.

Магіла Янкі Купалы на Вайсковых могілках