Новинки литературы


Новинки для взрослых


Новинки детской литературы


03.11.2021 Новинки детской литературы


08.06.2021 Новинки литературы




05.05.2021 Навінкі дзіцячай літаратуры


Барадулін, Р. Сем янотаў: вершы: [для малодшага школьнага ўзросту] / Рыгор Барадулін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 23, [1] с. - (Жывая класіка дзецям)

Многія кніжныя серыі беларускіх выдавецтваў разлічаны на юнага чытача. На тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія толькі пачалі чытаць. Альбо – зусім на маленькіх дзетак, для якіх чытаюць бацькі. Як прыклад – «Жывая класіка дзецям» выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Серыя заснавана ў 2017 годзе. Пачатак паклалі кнігі народных песняроў Беларусі – «Сонцавы косы» Якуба Коласа і «Дзівы і чары» Янкі Купалы. У 2018 годзе «Мастацкая літаратура» выдала кнігі Уладзіміра Караткевіча «Жабкі і чарапаха» і Максіма Танка «На вясёлкавым кані». А ў 2019 годзе прастора серыі пашырылася – і ўжо ў «фірменным» афармленні да чытача прыйшлі тры кнігі – «Дзе начавалі рукавічкі» Ядвігі Бяганскай, «Вясёлая карусель» Артура Вольскага і «Казка пра смелага вожыка» Алеся Якімовіча. У 2020 годзе толькі што «Мастацкая літаратура» выдала «Сем янотаў» Рыгора Барадуліна. І мяркуецца, што да канца года пабачаць свет яшчэ тры кнігі – «Бабчыны дранікі» Алеся Пісьмянкова, «Ваяўнічы вожык» і «Матылёчкі-матылі» Аляксея Пысіна. На наступны, 2021, год запланаваны зборнік Максіма Багдановіча.

Будзем спадзявацца, што ў серыі «Жывая класіка дзецям» выйдуць і кнігі Васіля Віткі, Змітрака Бядулі, Янкі Брыля, Пятра Рунца, Сяргея Грахоўскага, Васіля Хомчанкі, Ніла Гілевіча, іншых беларускіх паэтаў і празаікаў, якія працавалі ў літаратуры і для юнага чытача.

 


Пісьмянкоў, А. Бабчыны дранікі: вершы / Алесь Пісьмянкоў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 22, [1] с. - (Жывая класіка дзецям)

Бaбкa ўcтaлa paнeнькa, Дa cвятлa, І гapaчыx дpaнiкaў Нaпяклa. Дpaнiкaў-бyльбянiкaў – Смaкaты, Дpaнiкaў-бyльбянiкaў Зaлaтыx. – Ешцe, eшцe, дзeтaчкi, Пa тaлepцы пoўнeнькaй! Еш, yнyчкa-квeтaчкa, Еш, yнyчaк-coнeйкa!

 

 

 


Буслава айчына : творы пра родную беларусам птушку / укладанне А. Спрынчан ; ілюстрацыі У. Жука]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 85, [2] с.. - (Нашы сімвалы)

Творы пра родную беларусам птушку: для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту

 


Зубры — гаспадары : [творы пра беларускіх волатаў / укладальніца А. Спрынчан ; ілюстрацыі У. Жука]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 79 с.. - (Нашы сімвалы)

 Творы пра беларускіх волатаў для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

У першай кнізе серыі «Нашы сімвалы» вас чакаюць неверагоныя сустрэчы з зубром — сімвалам Беларусі.





Валошка і васілёк: творы пра кветку, якая любіць жытнёвае мора: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / укладальніца А. Спрынчан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 79 с. - (Нашы сімвалы)

У трэцяй кнізе серыі "Нашы сімвалы" вас чакае сустрэча з валошкай - сімвалам Беларусі. Чытайце і ганарыцеся.




Галіноўская, Н. В. У казачным лесе: вершы, казкі, гульні: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Н. В. Галіноўская. - Мінск : Звязда, 2020. - 94, [1] с.

Аўтар кніжкі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра і прэміі Васіля Віткі, вядомая паэтэса Ніна Галіноўская запрашае дзяцей і дарослых у казачны лясны замак, дзе жывуць арыгінальныя персанажы — звяры і птушкі. Чытачы пазнаёмяцца з цікавымі, разнастайнымі, павучальнымі гісторыямі жыхароў замка. У некаторых эпізодах удзельнічаюць і дзеці.

Многія творы гэтай кніжкі змяшчаліся ў ранейшых зборніках паэтэсы.

Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 



Хадасевіч-Лісавая, К. С.
Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара ; Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак: [казачныя аповесці: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Кацярына Хадасевіч-Лісавая. - Мінск : Звязда, 2020. - 31, [2], 29, [2] с. сустрэчнай пагінацыі. - (Казкі кніжнай феі)

Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх здарылася з хлапчуковым хаўрусам, а другая - з кампаніяй дзяўчынак. З хлопчыкамі адбыліся містычныя падзеі ў час адпачынку летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган... Але калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, то пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!

А што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была...

Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры.

Кніга для смелых дзяцей, якія любяць слухаць страшныя гісторыі...

 


 Карлюкевіч, А.  Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады: нарысы і казкі: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Карлюкевіч. - Мінск : Звязда, 2020. - 37, [2] с.

Кніга ўмела спалучае навуковыя веды і мастацкае светабачанне пісьменніка. Усё пра ваду і тое, што з ёю звязана, - так можна вызначыць яе тэматычны кірунак. Вельмі карысна будзе юнаму чытачу даведацца пра беларускія рэкі і іншыя водныя аб'екты. А яшчэ лепш - паспрабаваць адшукаць іх на карце Беларусі. Каштоўнасць гэтай кніжкі яшчэ і ў тым, што нязмушаны краязнаўчы матэрыял падмацаваны казкамі на адпаведную тэматыку.

 _______________________________________________________________________


Транспорт будущего [Текст] : электромобили / [составитель В. Г. Богуцкий]. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. - 23, [1] с.. - (Самые-самые)
Со времени изобретения первого электрокара прошло почти 200 лет. Сегодня электромобили снова обретают популярность не только среди мировых, но и белорусских автопроизводителей. О том, когда был создан первый электромобиль и какие электромобили выпускаются в Беларуси, ты прочитаешь в этой книге. А ещё познакомишься с самыми невероятными и самыми новыми электрокарами со всего мира.


Цветочный калейдоскоп [Текст] / [составитель Е. И. Левитина]. - Минск: Белорусская Энциклопедия им. Петруся Бровки, 2020. - 24 с.- (Самые-самые) 
Цветы — наши постоянные спутники и добрые друзья. Они радуют нас своим цветением с ранней весны и до поздней осени, украшают нашу жизнь и дарят хорошее настроение. Существует огромное количество разновидностей цветов, каждый из которых по-своему уникален. Эта книга расскажет об удивительных цветах: самых больших, самых маленьких, самых редких и даже самых дорогих.


Уран. Самая холодная планета Солнечной системы [Текст] / [составитель Т. И. Жуковская]. - Минск: Белорусская Энциклопедия им. Петруся Бровки, 2020. - 23 с.- (Самые-самые) 
Прочитав эту книгу, ты узнаешь, что представляет собой Солнечная система и какие планеты в неё входят, как открыли «ледяную планету» Уран, которая совершает один оборот вокруг Солнца за 84 земных года и получает от светила в 400 раз меньше энергии, чем Земля. Самая холодная планета Солнечной системы откроет тебе много своих тайн: сколько она имеет колец и спутников, почему двигается «лёжа на боку» и почему она окрашена в голубой цвет.

Над облаками [Текст]: [о горах мира / составитель А. Е. Прокопенко]. - Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. - 24 с.- (Самые-самые)
Горы занимают четвёртую часть суши. Они удивляют нас своей величественностью, неприступностью и неописуемой красотой. В нашей стране тоже есть горы, правда, совсем невысокие. Приглашаем тебя познакомиться с ними поближе. Эта книга расскажет о самой популярной среди туристов, самой высокой, мистической и легендарной горах Беларуси, а также о самых удивительных горах мира.



Секреты радуги [Текст] / [составитель Т. И. Жуковская]. - Минск: Белорусская Энциклопедия им. Петруся Бровки, 2020. - 23, [1] с.- (Маленький профессор)
Книга расскажет о радуге — удивительном, волшебном явлении природы, которое так нравится и детям, и взрослым. Ты узнаешь, как возникает радуга, что такое зимняя, лунная и туманная радуга, почему японцы уверены, что радуга шестицветная. И попробуешь создать волшебную радугу своими руками.



Павлющик, Т. Е. Птица года Беларуси. Глухарь [Текст] / Т. Е. Павлющик. - Минск: Белорусская Энциклопедия им. Петруся Бровки, 2020. - 22, [2] с.- (Маленький профессор)
Глухарь — самая крупная лесная птица Беларуси. В 2020 году общественной организацией «Ахова птушак Бацькаўшчыны» он объявлен птицей года. Из этой книги ты узнаешь много интересного о глухаре: где живёт и чем питается, как звучит глухариная песня, что такое токование, когда у птицы появляются снегоступы.



Лебедько, В. Н. Зеленые лекари [Текст] : дикорастущие лекарственные растения Беларуси / В. Н. Лебедько. - Минск: Белорусская Энциклопедия им. Петруся Бровки, 2020. - 69, [2] с.- (Белорусская детская энциклопедия) 
Автор предлагает совершить увлекательное путешествие в мир лекарственных растений, которые находят свое широкое применение в народной и официальной медицине. Велики и необъятны целебные источники нашей природы, и белорусский ученый в популярной форме раскрывает некоторые их секреты, знакомит с основными правилами сбора и хранения лекарственных растений.
В книге рассказывается о двенадцати самых обычных, широко распространенных дикорастущих растениях, которые под силу собрать каждому. Читатель узнает много нового о происхождении их названий, местах произрастания, целебных свойствах, использовании.
Прекрасно иллюстрированная фотографиями и рисунками книга будет полезна не только школьникам и студентам, но и всем, кто интересуется удивительным миром растений.




Память бережно храним [Текст] : Великой Победе посвящается / [составитель О. А. Черепковская]. - Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. - 70, [1] с.- (Белорусская детская энциклопедия)
Великая Отечественная война оставила неизгладимый след в памяти белорусского народа и будет вечно жива в сердце каждого белоруса. В иллюстрированной энциклопедии, посвящённой Великой Победе, рассказывается о наиболее запоминающихся памятниках и мемориальных комплексах нашей страны, о героях — защитниках и освободителях Родины, о Белорусском государственном музее истории Великой Отечественной войны, где бережно хранятся исторические документы о войне. В книге также помещены произведения белорусских художников на военно-патриотическую тематику. Издание предназначено для детей среднего и старшего школьного возраста, а также для всех, кто интересуется историей своей Родины.



Зэкаў, А. М. Вучоныя вароны [Тэкст] : вершы пра птушак / Анатоль Зэкаў; [малюнкі Ю. І. Давыдавай]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. - 31 с.- (Беларускія пісьменнікі — дзецям)
У беларускай прыродзе мноства самых розных птушак. Назіраць за імі вельмі цікава. Калі ж уявіць, што яны могуць валодаць тымі ж якасцямі, што і чалавек, дык могуць з’явіцца такія займальныя вершы, як у новай кнізе А.Зэкава. На старонках выдання птушкі чытаюць кнігі, мятуць лісце, сумуюць па Радзіме.



Кажура, В. В. Пакацілася сонейка... [Тэкст]: вершы і загадкі пра месяцы года / Віктар Кажура. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. - 31 с.- (Беларускія пісьменнікі — дзецям) 
Кожная пара года непаўторная. Зімой — гэта танец сняжынак, вясной — першыя падснежнікі і прылёт птушак, летам — яркае сонейка і салодкія ягады, а восенню — шматкаляровае ўбранне прыроды. Па-свойму ўнікальныя і 12 месяцаў, з якіх складаюцца чатыры пары года. На старонках маляўнічага выдання змешчаны вершы, прымаўкі і загадкі пра месяцы года, а таксама прапануюцца займальныя заданні.



Караткевіч, У. С. Казкі [Тэкст] / Уладзімір Караткевіч ; мастак Наталля Табушава. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. - 29, [2] с.- (Кнігі нашага дзяцінства) 
У кнігу ўвайшлі тры казкі славутага пісьменніка. Казкі былі напісаны шмат гадоў таму, але іх змест і сёння застаецца сучасным і актуальным, таму што закранутыя ў іх тэмы — вечныя. Разам з героямі казак маленькія і дарослыя чытачы будуць вучыцца спагадзе, дабрыні, шчырасці, сумленнасці. Выдатныя малюнкі мастачкі Наталлі Табушавай зробяць чытанне яшчэ больш прыемным.

Комментариев нет:

Отправить комментарий