вторник, 8 ноября 2022 г.

Віктарына па творчасці

 "Жыццё на стагодзі. Якуб Колас"

 Трэцяга  лістапада адзначылі 140-годдзе класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, які пакінуў вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце. У народнага паэта Беларусі Якуба Коласа быў  свой творчы голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет. Але складаны коласаўскі талент – гэта геніяльнасць і простасць. Ён  зазірнуў у душу беларусаў, паказаў іх характар, выказаў спадзяванні і надзеі, спрадвечную прагу "людзьмі звацца".

Гістарычная заслуга Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што ён стварыў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і,тым самым, узняў беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабіў яе агульнанароднай з'явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

Восьмага лістапада ў рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню "Ганаруся табой, мая Радзіма" бібліятэкары філіяла "Гарадская бібліятэка № 2" правялі для вучняў 9 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа № 10 г. Слоніма"  інтэрактыўную віктарыну, якая дазволіла дзецям аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальнага класіка Беларусі і даведацца пра цікавыя факты з яго жыцця.







 


Комментариев нет:

Отправить комментарий