Янка Купала — класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.
Яшчэ учора раб пакутны —
Сягоння я зямлі ўладар
I над царамі цар магутны!
Мне бацькаўшчынай цэлы свет,
Ад родных ніў я адвярнуўся —
Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!
Біяграфія
Янка Купала (сапраўднае імя Іван
Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў невялікім фальварку
Вязынка ў сям’і арандатараў. Яго бацькі паходзілі з сем’яў збяднелай шляхты.
Род Луцэвічаў згадваецца яшчэ ў дакументах 17 стагоддзя. Дзед Купалы арандаваў
зямлю ў Радзівілаў, але тыя выгналі яго з родных мясцін. Гэты факт лёг у аснову
купалаўскай драмы «Раскіданае гняздо».
У дзяцінстве будучы паэт шмат працаваў з зямлёй, дапамагаў бацьку. Іх сям’я
часта пераязджала з месца на месца, гэта паўплывала на адукацыю будучага паэта.
У 1898 годзе Купала скончыў Беларускае народнае вучылішча. У 1902 у яго
памірае бацька і на плечы паэта кладзецца забеспячэнне сям’і. Ён працуе па
гаспадарцы, хатнім настаўнікам, пісарам, прыказчыкам, чорнарабочым, на іншых
працах. Увесь час актыўна займаецца самаадукацыяй.
У 1908-1909 гадах жыве ў Вільні, працуе ў рэдакцыі газеты «Наша Ніва». Там
заводзіць мноства карысных знаёмстваў, у тым ліку са сваёй будучай жонкай
Уладзіславай Станкевіч, а таксама з актрысай Паўлінай Мядзёлкой, у гонар якой
назваў галоўную гераіню сваёй п’есы «Паўлінка».
У 1909-1913 жыве і вучыцца ў Санкт-Пецярбургу. Працуе ў публічнай
бібліятэцы. Пазней, у 1913, вяртаецца ў Вільню, дзе працуе сакратаром
Беларускага выдавецкага таварыства, а затым вяртаецца ў газету «Наша Ніва». З 7
красавіка 1914 — галоўны рэдактара выдання.
Пазней, у 1915 годзе, з-за набліжэння фронту, эвакуіруецца ў Арол, адтуль
пераязджае ў Маскву, дзе вучыцца ў Маскоўскім гарадскім народным універсітэце.
Але давучыцца не ўдалося — у 1916 годзе пачалася агульная мабiлiзацыя, прызвалі
ў войска і Купалу. Ён служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе да Кастрычніцкай
рэвалюцыі. Служба праходзіла ў Мінску, Полацку, Смаленску.
Рэвалюцыя заспела паэта ў Смаленску. Пасля яе заканчэння ён пасяліўся ў
Мінску. Там жа знаходзіўся падчас польскай акупацыі. Жыў ў беларускай сталіцы
аж да пачатку Другой сусветнай вайны. Працаваў бібліятэкарам, рэдактарам
часопісаў «Рунь» і «Вольны сцяг».
Быў адным з ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэатра (1920
год), БДУ (1921), Інбелкульта (1922). Удзельнічаў у канферэнцыі па рэформе
беларускага правапіса і азбукі (1926).
У 1920-1922 гадах цяжка хварэў і практычна нічога не пісаў.
У Савецкім Саюзе да пісьменніка ставіліся насцярожана. З аднаго боку ў яго
ранняй творчасці было шмат вершаў, якія праслаўлялі звычайнага селяніна і
рабочага. З іншага — Купала пісаў выключна на беларускай мове, чым выклікаў
падазрэнні ва ўладаў.
З 1920 аж да 30-х гадоў на Купалу вялася траўля. У 1921 ў яго канфіскавалі
ўсе рукапісы, у 1930 — раскулачылі сястру і маці. Яго абвінавацілі ў
нядобранадзейнасці і пачалі паўсюднае цкаванне ў прэсе. Галоўнае абвінавачанне
заключалася ў нацыяналістычных поглядах паэта.
Пасля пачатку вайны, якая заспела паэта ў Каўнасе, ён пасяляецца ў
невялікім пасёлку Печышча, які знаходзіцца недалёка ад Казані. Але і там не
застаецца ў баку ад вайны, вядзе антыфашысцкую публіцыстычную дзейнасць.
28 чэрвеня 1942 года прыязджае ў Маскву і селіцца ў аднайменнай гасцініцы. І ў той жа дзень гіне. Абставіны смерці дагэтуль невядомыя. Пісьменнік упаў у лесвічны пралёт паміж 9 і 10 паверхамі. Памёр імгненна. З-за таго, што Мінск ў 1942 годзе быў акупаваны, паэта пахавалі ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках, але ў 1962 годзе астанкі былі перавезены ў Мінск і перапахаваны на Вайсковых могілках, побач з магілай маці. На магіле ўстаноўлены мемарыял.
Магіла Янкі Купалы на Вайсковых
могілках
Комментариев нет:
Отправить комментарий