У рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню дзяцей 19 лютага ў філіяле”Гарадская бібліятэка №2” прайшла гадзіна славеснасці “Родная мова, якая ты цудоўная!”, у якой прынялі ўдзел дзеці літаратурнага аб’яднання “Мы-беларусы”. Юныя чытачы даведаліся аб гісторыі заснавання Міжнароднага дня роднай мовы,пазнаёміліся з яго галоўнай мэтай.Жывая і мілагучная,паэтычная і сучасная мова гучала з вуснаў дзяцей, якія чыталі вершы П.Броўкі “Калі ласка”,Н.Гілевіча “Як ты дорага мне,мая родная мова!”,Ю.Свіркі “У нас сваіх хапае слоў”.Рэкламай беларускай мовы стаў прагляд відэафільма “Смак мовы”. Цікавымі для ўдзельнікаў былі гульні: “Хто такі,ці што такое?”, “Якія адгадкі на гэтыя загадкі?”,”Перакладчыкі”,”Скажы наадварот”,”Жывы-нежывы”.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
-
Мікола Арочка 10 снежня – 90 год з дня нараджэння М.М. Арочкі, вядомага беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца і літаратурнаг...
-
ПЕТРУСЬ БРОВКА 115 лет со дня рождения Пётр Устинович Бровка (известный как Петрусь Бровка,1905—1980) — белорусский советский пис...
-
Пімен Панчанка нарадзіўся 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі (цяпер Талін), але неўзабаве сям’я вярнулася ў Беларусь, дзе прайшло дзяцінства б...
Комментариев нет:
Отправить комментарий