понедельник, 18 октября 2021 г.

Гутарка - гульня

 "Гаворым па-беларуску"

Падтрымліваць цікавасць дзяцей да беларускай мовы і літаратуры, развіваць іх  моўную культуру, садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў - такія задачы вырашаліся ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 2” падчас правядзення гутаркі - гульні “Гаворым па-беларуску” з вучнямі 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3”. Дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, успомнілі правілы чытання кніг, з вялікім задавальненнем выконвалі заданні гульні “Гаворым па-беларуску”. Лепшыя вучні атрымалі прызы.














Комментариев нет:

Отправить комментарий