среда, 7 июля 2021 г.

"Спадчына Янкі Купалы"

 На Купалле

На Купалле на святое
Рві, матуля, зелле тое,
Што ў нас папараць завецца!
I шчаслівым быць здаецца!

Як нарвеш яго даволі
Ў цёмным лесе, ў чыстым полі, —
Палажы за абразамі,
Пасвянці сваймі слязамі...

Двойчы, тройчы — а крапліста —
Злі слязою брыльянцістай
I чакай з яго прыплоду
Ад усходу да заходу...

Як узыйдуць з зелля кветкі. —
Будуць шчасце меці дзеткі,
Будзеш, маці, меці ў хаце
Долю, згоду і багацце!.
      Я. Купала

7 ліпеня супрацоўнікі філіала "Гарадская бібліятэка №2" арганізавалі кніжную выставу “Спадчына Янкі Купалы”. У чытачоў нашай бібліятэкі  ёсць магчамасць пазнаёміцца з разнастайнай творчасцю класіка: гэта і зборы твораў Янкі Купалы,і асобныя выданні драматычных твораў,  а таксама зборнікі  вершаў і паэмаў, ўключаных у школьную праграму.







Комментариев нет:

Отправить комментарий