среда, 5 мая 2021 г.

Навінкі дзіцячай літаратуры

Навінкі дзіцячай літаратуры


Барадулін, Р. Сем янотаў: вершы: [для малодшага школьнага ўзросту] / Рыгор Барадулін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 23, [1] с. - (Жывая класіка дзецям)

Многія кніжныя серыі беларускіх выдавецтваў разлічаны на юнага чытача. На тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія толькі пачалі чытаць. Альбо – зусім на маленькіх дзетак, для якіх чытаюць бацькі. Як прыклад – «Жывая класіка дзецям» выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Серыя заснавана ў 2017 годзе. Пачатак паклалі кнігі народных песняроў Беларусі – «Сонцавы косы» Якуба Коласа і «Дзівы і чары» Янкі Купалы. У 2018 годзе «Мастацкая літаратура» выдала кнігі Уладзіміра Караткевіча «Жабкі і чарапаха» і Максіма Танка «На вясёлкавым кані». А ў 2019 годзе прастора серыі пашырылася – і ўжо ў «фірменным» афармленні да чытача прыйшлі тры кнігі – «Дзе начавалі рукавічкі» Ядвігі Бяганскай, «Вясёлая карусель» Артура Вольскага і «Казка пра смелага вожыка» Алеся Якімовіча. У 2020 годзе толькі што «Мастацкая літаратура» выдала «Сем янотаў» Рыгора Барадуліна. І мяркуецца, што да канца года пабачаць свет яшчэ тры кнігі – «Бабчыны дранікі» Алеся Пісьмянкова, «Ваяўнічы вожык» і «Матылёчкі-матылі» Аляксея Пысіна. На наступны, 2021, год запланаваны зборнік Максіма Багдановіча.

Будзем спадзявацца, што ў серыі «Жывая класіка дзецям» выйдуць і кнігі Васіля Віткі, Змітрака Бядулі, Янкі Брыля, Пятра Рунца, Сяргея Грахоўскага, Васіля Хомчанкі, Ніла Гілевіча, іншых беларускіх паэтаў і празаікаў, якія працавалі ў літаратуры і для юнага чытача.

 


Пісьмянкоў, А. Бабчыны дранікі: вершы / Алесь Пісьмянкоў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 22, [1] с. - (Жывая класіка дзецям)

Бaбкa ўcтaлa paнeнькa, Дa cвятлa, І гapaчыx дpaнiкaў Нaпяклa. Дpaнiкaў-бyльбянiкaў – Смaкaты, Дpaнiкaў-бyльбянiкaў Зaлaтыx. – Ешцe, eшцe, дзeтaчкi, Пa тaлepцы пoўнeнькaй! Еш, yнyчкa-квeтaчкa, Еш, yнyчaк-coнeйкa!

 

 

 


Буслава айчына : творы пра родную беларусам птушку / укладанне А. Спрынчан ; ілюстрацыі У. Жука]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 85, [2] с.. - (Нашы сімвалы)

Творы пра родную беларусам птушку: для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту

 


Зубры — гаспадары : [творы пра беларускіх волатаў / укладальніца А. Спрынчан ; ілюстрацыі У. Жука]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 79 с.. - (Нашы сімвалы)

 Творы пра беларускіх волатаў для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

У першай кнізе серыі «Нашы сімвалы» вас чакаюць неверагоныя сустрэчы з зубром — сімвалам Беларусі.





Валошка і васілёк: творы пра кветку, якая любіць жытнёвае мора: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / укладальніца А. Спрынчан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 79 с. - (Нашы сімвалы)

У трэцяй кнізе серыі "Нашы сімвалы" вас чакае сустрэча з валошкай - сімвалам Беларусі. Чытайце і ганарыцеся.




Галіноўская, Н. В. У казачным лесе: вершы, казкі, гульні: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Н. В. Галіноўская. - Мінск : Звязда, 2020. - 94, [1] с.

Аўтар кніжкі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра і прэміі Васіля Віткі, вядомая паэтэса Ніна Галіноўская запрашае дзяцей і дарослых у казачны лясны замак, дзе жывуць арыгінальныя персанажы — звяры і птушкі. Чытачы пазнаёмяцца з цікавымі, разнастайнымі, павучальнымі гісторыямі жыхароў замка. У некаторых эпізодах удзельнічаюць і дзеці.

Многія творы гэтай кніжкі змяшчаліся ў ранейшых зборніках паэтэсы.

Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 



Хадасевіч-Лісавая, К. С. 
Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара ; Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак: [казачныя аповесці: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Кацярына Хадасевіч-Лісавая. - Мінск : Звязда, 2020. - 31, [2], 29, [2] с. сустрэчнай пагінацыі. - (Казкі кніжнай феі)

Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх здарылася з хлапчуковым хаўрусам, а другая - з кампаніяй дзяўчынак. З хлопчыкамі адбыліся містычныя падзеі ў час адпачынку летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган... Але калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, то пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!

А што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была...

Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры.

Кніга для смелых дзяцей, якія любяць слухаць страшныя гісторыі...

 


 Карлюкевіч, А.  Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады: нарысы і казкі: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Карлюкевіч. - Мінск : Звязда, 2020. - 37, [2] с.

Кніга ўмела спалучае навуковыя веды і мастацкае светабачанне пісьменніка. Усё пра ваду і тое, што з ёю звязана, - так можна вызначыць яе тэматычны кірунак. Вельмі карысна будзе юнаму чытачу даведацца пра беларускія рэкі і іншыя водныя аб'екты. А яшчэ лепш - паспрабаваць адшукаць іх на карце Беларусі. Каштоўнасць гэтай кніжкі яшчэ і ў тым, што нязмушаны краязнаўчы матэрыял падмацаваны казкамі на адпаведную тэматыку.

Комментариев нет:

Отправить комментарий