воскресенье, 4 октября 2020 г.

А ці ведаеце вы, што...?

Народныя вучылішчы. Архіўныя дакументы сведчаць, што ў 1864 годзе ў Слонімскім павеце дзейнічалі народныя вучылішчы ў весках і мястэчках Бялавічы, Гошчава, Бусяж, Косава, Мізгеры, Дзявяткавічы, Сынкава, Варанілавічы, Клімовічы, Ягневічы, Звяроўшчына, Ахонава, Дварэц, Мілавіды і іншых (назвы даюцца паводле дакументаў 150-гадовай даўніны). Усіх у 1864 годзе ў Слонімскім павеце было 24 народныя вучылішчы. У Слоніме былі таксама два прыходскія вучылішчы: падрыхтоўчы клас пры дваранскім павятовым вучылішчы і Замосцеўскае аднакласнае прыходскае вучылішча ў фарштаце г. Слоніма. Сельскае народнае вучылішча складалася з вучылішчнага дома, дома для службы, хаты для вучняў, якія прыходзілі на вучобу з далёкіх вёсак. Крыніца: Чыгрын, Сяргей Мiкалаевiч. Слонімскія падмуркі : гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы / Сяргей Чыгрын.- Мінск : Кнiгазбор, 2012.- С. 31.

Комментариев нет:

Отправить комментарий