Да сярэдзіны XIX стагоддзя ў Жыровіцкім манастыры зберагалася Жыровіцкае Евангелле, вядомае пад назвай “Евангелле Сапегі”. Яно было створана клопатамі Льва Сапегі - канцлера Вялікага Княства Літоўскага (1557-1633). Леў Сапега падараваў “Жыровіцкае Евангелле” Жыровічам 22 жніўня 1616 года. Падарунак быў уручаны на дзень асвячэння Успенскага сабора.
Рукапіс Жыровіцкага
Евангелля складаецца з 404 лістоў, вельмі багата ўпрыгожаны залатымі
застаўкамі, мініяцюрамі, арнаментамі. Адчуваецца ўплыў візантыйскай мастацкай
традыцыі. На 376-м і 377-м лістах Леў Сапега зрабіў запіс аб ахвяраванні
манастыру вялікай часткі яго Шылавіцкага маёнтка(на левым беразе Шчары),
багатай царкоўнай рызы, срэбнай чашы і дыскаса, царкоўнага адзення. Надпіс быў
зроблены на беларускай мове таго часу.
Ёсць у кнізе і
падцвярджальны запіс Багданы Мялежкавай Пржэцлаўскай ад 1620 года на фальварак
у Жыровічах.
Сёння Жыровіцкае
Евангелле зберагаецца ў Навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. І пра яго
вяртанне на радзіму, як сказалі ў Жыровіцкім манастыры, ніхто ніякіх перамоў не
вядзе.
Крыніца: Слонімскі
буквар:даведнік па горадзе Слоніме і раёне/Сяргей Чыгрын.-Мінск:
Кнігазбор,2013.-64с.
Комментариев нет:
Отправить комментарий