четверг, 11 июня 2020 г.

А ці ведаеце Вы, што…?

А ці ведаеце Вы, што…?

У мінулым, ХХ стагоддзі ў Слоніме выдавалася каля 100 газет і часопісаў. У гэта нават немажліва паверыць. Сяргей Чыгрын разам з гісторыкам Сяргеем Яршом пра гэтыя выданні напісаў кнігу “Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны. 1916-2016”. Газеты выдаваліся на беларусскай, польскай, нямецкай, рускай і ідыш. Напрыклад, у 1933 годзе ў Слоніме адначасова выходзілі ажно 11 выданняў. Во, дзе слонімцам было што чытаць! А першая газета выйшла ў Слоніме на нямецкай мове ў 1916 годдзе. Гэта была сатырычная газета “Der Schara-Lurch” (“Шчараўская амфібія”, ці другі варыянт “Шчараўская жаба”). Выдалі яе кайзераўскія салдаты. І пісалі на яе старонках з гумарам.

Крыніца:
Чыгрын, С. М. Гістарычная мазаіка Слонімшчыны / Сяргей Чыгрын. - Мінск : Кнігазбор, 2019. - С 83-84.

Комментариев нет:

Отправить комментарий