среда, 6 сентября 2023 г.

Ветлівыя словы беларускай мовы

 Незвычайна сёння прайшла раніца для выхавальнікаў 1 групы ДУА “Слонімскі санаторны дзіцячы сад”. Упершыню яны наведалі філіял “Гарадская бібліятэка №2”. Дзеці прынялі ўдзел у гутарцы-гульне “Ветлівыя словы беларускай мовы” у рамках праекта "Ганаруся табой, мая Радзіма". Юныя чытачы слухалі казачную гісторыю, выконвалі заданні па сюжэтным малюнкам, удзельнічалі ў гульнях“Пазнай, хто спявае”, “Лішняе слова”, “Ветліва-няветліва”,”Слоўнік ветлівых слоў”, “Хто ведае больш ветлівых слоў?”.








                              
    






вторник, 5 сентября 2023 г.

Ветлівыя словы беларускай мовы


У рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню “Ганаруся табой , мая Радзіма сёння ў філіале Гарадская бібліятэка № 2 для вучняў 4”Б класа ДУА Cярэдняя школа № 3 г. Слоніма бібліятэкар Кацярына Бакун правяла вусны часопіс Ветлівыя словы беларускай мовы. На працягу мерапрыемства вырашалася мэта па фарміраванні  ведаў ветлівых слоў, развіццю звязнага маўлення, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў. З задавальненнем дзеці прымалі ўдзел у гульні«Перакладчыкі»,адказвалі на пытанні віктарыны «Наколькі ты ветлівы чалавек». Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава «Ветлівыя словы беларускай мовы». Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі закладкі - памяткі з ветлівымі словамі.